§ | библиотека – мастерская – | Помощь Контакты | Вход — |
Остапенко Т.А. Знакомим дошкольников с математикой: тематические занятия по ФЭМП в группе «Почемучки» (5-й год жизни) : пособие для педагогов учреждений, обеспечивающих получение дошкольного образования. –– Мозырь : ООО ИД «Белый Ветер», 2006. — 79 c. — (Из опыта работы дошкольных учреждений).
Стр. 69 — Ну вось, бліноў паспыталі, зараз яшчэ пагуляем. 3. Гульня «Хто хутчэй перацягне абаранкі?». Дзве пары дзяцей трымаюць нацягнутыя шнуры (кожная пара спой). На шнуры вісіць па восем абаранкаў (колы з пірамідак). Дзеці разам з педагогам пералічваюць «абаранкі» на кожным шнуры, кабупэўніцца, што іх пароўну. Удзельнікам трэба як мага хутчэй пера-цягнуць па шнуры «абаранкі» з аднаго канца на другі. 4. Гульня «Лапці». Перад гульнёй лапці папарна пералічваюцца, каб вызначыць, колькі дзяцей патрэбна для гульні. Восем дзяцей становяцца на лапці. Гу-чыць музыка, дзеці танцуюць. Педагог тым часам забірае адну пару лапцей. Музыка спыняецца. Дзеці становяцца на лапці, каму не хап-іла — выходзіць з гульні. Педагог адзначае, што было восем пар лапцей, восем дзяцей, адну пару забралі і адзін хлопчык выйшаў з гульні, засталося сем пар лапцей, сем дзяцей. I гэтак далей, пакуль не заста-нецца адна пара лапцей і не вызначыцца пераможца. 5. Гульня «Загадкі з торбачкі». Педагог. На Масленіцу абавязкова праводзілася такая забава. У зямлю ўкопваўся высокі слуп, у торбачку або кораб клаўся які-не-будзь прыз-падарунак і з дапамогай вяроўкі ўздымаўся на самы верх слупа. Калі які-небудзь храбрэц залезе і дакранецца да той торбачкі абокораба — яму даставаўся падарунак. Мы зараз пагуляем. На слуп лазіць не будзем, а паспрабуем угадаць, што ляжыць у маім прыгожым вядзерцы. Хто адгадае — блін атрымае. (Загадваюцца загадкі.) - Тры вуглы, тры бакі. Что гэта такое? (Трохвугольнгк.) - Чатыры вуглы, чатыры бакі, бакі ўсе роўныя. (Квадрат.) - Без бакоў, без вуглоў, увесь круглы. (Круг.) - Без бакоў, без вуглоў, але не круг. (Авал.) - Чатыры вуглы, чатыры бакі: два доўгіх і двакароткіх. (Прамавугольнік.) Багата вуглоў і багата бакоў. (Многавугольнік.) |
Реклама
|
||